Общество

Прэзідэнт Польшчы завочна ўзнагародзіў Анджэя Пачобута Ордэнам Белага Арла

У Дзень Незалежнасці прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі ўзнагародзіў Ордэнам Белага Арла, найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы, журналіста і актывіста польскай меншасці ў Беларусі Анджэя Пачобута.

Пра гэта паведамляе Польскае радыё.

Прэзідэнт Наўроцкі ўзнагародзіў Анджэя Пачобута Ордэнам Белага Арла. Фота PAP/Radek Pietruszka

— Сёння Польшча дзякуе сваім найвыдатнейшым грамадзянам, чыіх жыццё з'яўляецца для палякаў прыкладам вялікага гонару, — сказаў прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі падчас цырымоніі ў Прэзідэнцкім палацы.

Наўроцкі заявіў, што Ордэн Белага Арла, уручаны завочна без удзелу ўзнагароджанага, з'яўляецца таксама сімвалам пазіцыі польскай дзяржавы ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.

Гэта сведчанне, што Польшча заўсёды будзе абараняць сваіх сыноў, тых, хто жыве для Польшчы, хто змагаецца за родную мову і каштоўнасць польскасці, для каго гэтыя каштоўнасці вартыя пакут у беларускай турме.

Караль Наўроцкі

Анджэй Пачобут — журналіст, блогер, актывіст польскай меншасці ў Беларусі і даўні карэспандэнт польскага выдання Gazeta Wyborcza.

Пераследаваны рэжымам Лукашэнкі, ён быў арыштаваны ў 2021 годзе і асуджаны ў 2023 годзе за меркаваную варожую дзейнасць і «распаўсюджванне нянавісці». Польшча гадамі дамагаецца яго вызвалення.

У гэтым годзе Анджэй Пачобут атрымаў прэмію Сахарава, якую Еўрапейскі парламент прысуджае асобам, якія зрабілі выключны ўклад у барацьбу за правы чалавека.

Ордэн Белага Арла — найстарэйшая і найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Польшча, якая ўручаецца за выдатныя грамадзянскія і ваенныя заслугі на карысць Рэспублікі Польшча. Ордэн уручаецца найбольш выбітным палякам і вышэйшым прадстаўнікам замежных дзяржаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)