Конвейер репрессий. ЕС финансово поддержит пострадавших от репрессий беларусов
Хроника политического преследования 6 июля.
ЕС фінансава падтрымае беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій
Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT працягвае праграму падтрымкі для тых, хто пацярпеў ад палітычных пераследаў і страціў крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі, паведамляе Вясна.
Праграма прызначана для былых палітзняволеных, а таксама беларусаў і беларусак, якія падвергліся адміністрацыйнаму або крымінальнаму палітычнаму пераследу. Памер падтрымкі: да 10000 еўра.
На гэтую суму ў межах праграмы адна асоба можа атрымаць падтрымку на:
- навучанне і зборы (прафесійная адукацыя, курсы павышэння кваліфікацыі, моўныя курсы, курсы кіроўцы, сертыфікацыя, настрыфікацыя і экзамены);
- выдаткі на пераклад дакументаў;
- пражыванне ў інтэрнаце (для прафесійнай адукацыі да 12 месяцаў);
- грамадскі транспарт (для вочнага навучання працягласцю не менш за 1 месяц);
- падпіскі на праграмнае забеспячэнне і лічбавыя платформы, неабходныя для навучання і перападрыхтоўкі.
читайте также
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное