«Кантору заграблі». Затрымана кіраўніцтва Kvitki.by
Па інфармацыі Нашай Нівы, кіраўніцтва сэрвісу Kvitki.by было затрыманае. Працоўны інстаграм кампаніі недаступны, фэйсбук абнаўляўся апошні раз шэсць дзён таму, а сайт не адкрываецца ні ў Беларусі, ні з-за мяжы.
Таксама недаступныя рабочыя і асабістыя тэлефоны супрацоўнікаў кампаніі, па якіх журналісты спрабавалі дазваніцца, каб высветліць абставіны знікнення іх сайта з радараў.

Раней паведамлялася, што на kvitki.by адбыўся маштабны тэхнічны збой — квіткі на блізкія мерапрыемствы прапаноўвалі набываць у касах ці перанакіроўвалі да ticketpro.by. Але насамрэч рэч не ў тэхнічных праблемах — як «Нашай Ніве» паведамілі некалькі чалавек, «кантору заграблі».
Цягам 15 гадоў пасаду намесніцы дырэктара Kvitki.by займае Таццяна Мусінзя. Дырэктарам доўгі час быў Аляксандр Касінскі, але ў 2024 годзе на гэтую пасаду шукалі новага чалавека. Хто канкрэтна з супрацоўнікаў трапіў пад аблаву, пакуль невядома.
Kvitki.by з'явіліся ў 2009 годзе дзякуючы інвестыцыям літоўскай групы BLT group Віталіўса Куодзіса. У 2015 годзе яго бізнэс у Балтыі і Беларусі быў прададзены расійскай кампаніі «Касір».
Гэта не першыя затрыманні ў канцэртнай сферы — раней «Наша Ніва» паведамляла пра дырэктара Палаца Рэспублікі Максіма Прыхадоўскага, якога арыштавалі, наколькі вядома, за карупцыю.
Таксама ў СІЗА знаходзяцца кіраўнікі івэнт-кампаній — Ілля Піятроўскі з Blackout Studio і Аляксандр Манышаў — арганізатар канцэртаў, які мае дачыненне да агенцтваў «Атам Інтэртэйнмэнт» і «Анбрэйкбл» і абслугоўваў пралукашэнкаўскія мерапрыемствы.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное