Для англамоўных чытачоў выходзіць кніга «Беларусь: што трэба ведаць кожнаму»
У аўтарытэтным выдавецтве Oxford University Press у другой палове лютага пабачыць свет кніга «Belarus: what everyone needs to know». Яе аўтары – канадскі гісторык Дэвід Марплз і беларускі палітолаг Вераніка Лапуцька.
Выданне зроблена ў форме пытанняў і адказаў. Яно тлумачыць чытачам перадумовы падзей, якія прыцягнулі ўвагу міжнароднай супольнасці да нашай краіны: беспрэцэдэнтных масавых пратэстаў 2020 года і расійскага ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года.
У кнізе апісваецца месца Беларусі ў сучаснай Еўропе, яе адносіны з Расіяй, Украінай, Кітаем і іншымі дзяржавамі. Аўтары тлумачаць, што вобраз нашай краіны як часткі «Рускага свету» надуманы і памылковы.
Кнігу можна замовіць як праз сайт выдавецтва, так і праз Amazon.
Канадскі гісторык Дэвід Марплз раней напісаў некалькі кніг пра Беларусь, у тым ліку «Наша слаўнае мінулае: лукашэнкаўская Беларусь і Вялікая Айчынная вайна» («Our Glorious Past: Lukashenka’s Belarus and the Great Patriotic War»).
Читайте еще
Избранное