7 якасьцяў, якія ўласьцівыя і Лукашэнку, і Трампу

Палітычны аглядальнік Сяргей Навумчык – пра падабенства правіцеля Беларусі з іншым пакуль яшчэ легітымным прэзідэнтам.

– Вызначыў сем якасьцяў, якія Лукашэнка выявіў у першыя ж дні свайго тады яшчэ легітымнага прэзыдэнцтва і якія ўласьцівыя іншаму пакуль яшчэ легітымнаму прэзыдэнту, – піша Навумчык. – Наступ на канстытуцыяналізм, разбурэньне прынцыпаў падзелу ўладаў (у першыя ж тыдні прэзыдэнцтва Лукашэнка выдаваў указы, якія потым Канстытуцыйным Судом былі прызнаныя неканстытуцыйнымі).                                                                                                                               

Ігнараваньне правоў чалавека (ужо 8 верасьня 1994 АМАП разагнаў мірнае шэсьце ў гонар Дня беларускай вайсковай славы).

Перакладаньне ўласных правалаў на папярэднікаў і палітычных апанэнтаў (ужо праз тры месяцы пасьля інаўгурацыі ў 1994 Лукашэнка заявіў, што аздаравіць эканоміку, якая «пасьля Шушкевіча ляжыць у руінах», яму перашкаджаюць дэпутаты Апазыцыі БНФ на чале з Пазьняком. Неўзабаве сьпіс папоўніўся Карпенкам, затым Ганчаром, потым Багданкевічам, далей «імя ім – легіён»).

Сяргей Навумчык

Фармаваньне кіруючага апарату выключна паводле прынцыпу асабістай адданасьці (напрыклад, летам 1994 кіраўніком Магілёўскага абласнога тэлебачаньня быў прызначаны 23-гадовы студэнт Рыбакоў, а першым намесьнікам міністра замежных спраў (гэта над усімі надзвычайнымі і паўнамоцнымі пасламі) – 29 гадовы Валер Цапкала, абодва на выбарах працавалі на Лукашэнку).

Здольнасьць імгненна сапсаваць адносіны з краінамі, зь якімі яны не былі варожымі (да Лукашэнкі Беларусь мела добрыя стасункі з Польшчай, Літвой і Латвіяй).

Поўная адсутнасьць эмпатыі і спагады да іншых (калі толькі гэтыя іншыя – ня члены сям’і і паплечнікі па ўтрыманьні ўлады).

Фэнамэнальны, аж да карыкатурнасьці, эгаізм.

Магчыма, гэтае апошняе (гіпэртрафаванае ego) псыхіятры паставілі б на першае месца, патлумачыўшы, што ўсё іншае зь яго і вынікае.

Імя другога прэзыдэнта, мяркую, вы можаце назваць самі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.4(38)